Напярэдадні Калядаў Лявон Вольскі завітаў з адмысловай святочнай праграмай у 4 польскія гарады. 7 снежня адбыўся канцэрт у Познані, 11-га ва Уроцлаве, 12-га ў Кракаве, 19-га ў Беластоку, распавядае арганізатарка канцэртаў беларускай музыкі ды фестывалю «Грай» Іна Сянкевіч.
— Калядныя канцэрты мы праводзім традыцыйны не першы год, у мінулым годзе мы рабілі вялікі электрычны канцэрт толькі ў Варшаве, а цяпер вырашылі падарыць свята беларусам у буйных гарадах Польшчы.
Завяршальны канцэрт адбыўся з аншлагам 20 снежня ў польскай сталіцы. У праграме выступу прагучалі песні з залатой класікі НРМ, «Народнага альбома», Крамбамбулі, а таксама кранальныя святочныя кампазіцыі. Больш падрабязна пра праграму распавёў Лявон Вольскі.
— Ідэя акустычных нарадзілася ў далёкім 1998-м годзе, тады мы з гуртом НРМ вырашылі зрабіць серыю такіх канцэртаў. Плюс да свайго рэпертуару, мы гралі некаторыя песні з «Народнага альбому» і такія, што пасуюць да акустычнага выканання. Сёння будзе тое самае, гэта калядны тур, ён больш камерны, тут ёсць дыялог, можна пажартаваць, пасмяяцца, паплакаць.
Сюрпрызам вечара стаў сумесная песня з вызваленым нядаўна палітвязням Максімам Знакам «Лятучы Галандзец».
юл